Белорусский портал в Казахстане

Паведамленне аб плануемым тэракце на самалёце Lufthansa не пацвердзілася



Паведамленне аб запланаваным тэракце на самалёце авіякампаніі Lufthansa не пацвердзілася, паведамляе Telegram-канал Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

"На гэты момант усе неабходныя мерапрыемствы па надглядзе пасажыраў, багажу і паветранага судна завершаны. Паведамленне аб тэракце, якое паступіла раней на электронную пошту аэрапорта, не пацвердзілася. Борт рыхтуецца да вылету, праводзіцца загрузка багажу, аб`яўлена пасадка на рэйс LH1487 авіякампаніі Lufthansa Мінск - Франкфурт", - расказалі ў прэс-службе.

Самалёт Lufthansa вылецеў у Франкфурт. Фактычны ўзлёт выкананы ў 16.22.

Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме.

24 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/47/59421
Текущая дата: 07.10.2024