Белорусский портал в Казахстане

Праект скорасных пасажырскіх чыгуначных перавозак са сталіцы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск падрыхтуюць да 2023 года



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 165 "Аб праектаванні скорасных пасажырскіх чыгуначных перавозак". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжана, што ў 2021-2023 гадах будзе падрыхтавана праектная дакументацыя па трох інвестыцыйных праектах: "Арганізацыя скорасных пасажырскіх чыгуначных перавозак Мінск - Гарадзішча - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - Нацыянальны аэрапорт Мінск", "Мадэрнізацыя ўстройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакіроўкі і сувязі, устройстваў тэхналагічнага электразабеспячэння на ўчастку Сцяпянка - Гарадзішча з улікам будаўніцтва трэцяга галоўнага чыгуначнага пуці" і "Развіццё Мінскага чыгуначнага вузла з павелічэннем прапускной здольнасці ўчастка Мінск - Гарадзішча".

Ва ўказе таксама вызначаны заказчык, генеральная праектная арганізацыя, крыніцы фінансавання і ўмовы рэалізацыі праектаў.

29 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/48/59022
Текущая дата: 07.10.2024