Белорусский портал в Казахстане

Дзіцячая чыгунка адкрыла сезон летніх перавозак



Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава адкрыла свой 66-ы сезон у Свята працы — 1 мая, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Цягнік «Сталічны экспрэс» будзе курсаваць па суботах і нядзелях (1, 2, 8, 9, 15, 16, 22, 23, 29 і 30 мая) па традыцыйным маршруце: ад станцыі Заслонава да станцыі Сасновы Бор і назад.

Да Дня Перамогі для мінчан і гасцей сталіцы на Дзіцячай чыгунцы рыхтуецца канцэртная праграма. Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі Заслонава.

«Для захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку „Сталічны экспрэс“ прадугледжана рассаджванне з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня будзе праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага складу», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

БЧ звяртае ўвагу, што наведвальнікам Дзіцячай чыгункі неабходна абавязкова выконваць масачны рэжым. Продаж масак будзе арганізаваны на вакзале станцыі Заслонава.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 267-25-22 або на старонцы ДЧ на сайце www. minsk.rw.by.

Звязда, 1 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/48/59052
Текущая дата: 07.10.2024