Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» пачала выконваць рэгулярныя рэйсы ў Екацярынбург



Гэта восьмы рэгулярны напрамак у Расію, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Рэйсы ў Екацярынбург плануюцца раз на тыдзень — па пятніцах з вылетам з Мінска ў 23.10 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Кальцова ў 04.10. Зваротны рэйс у сталіцу Беларусі — па суботах з вылетам у 05.10 і прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 06.25. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Мінімальны кошт квіткоў па тарыфе «LIGHT» (без багажу) складае 143 еўра ў адзін бок, у абодва — 233 еўра. У тарыфным брэндзе «SMART»: 163 еўра па адным напрамку і 263 еўра за туды-зваротна.

— Пасажырапаток паступова аднаўляецца нягледзячы на тое, што сітуацыя ў нашай галіне ўсё яшчэ зыбкая. «Белавія» здолела не проста выстаяць у складаных умовах, але і працягнула прапаноўваць пасажырам новыя магчымасці. Сёння мы пашыраем маршрутную сетку па Расіі. У Екацерынбург «Белавія» ужо лётала, але даўно: у 1990-х і ў 2010-2015 гадах. Зараз мы, можна сказаць, перазапускаем дадзены маршрут. Многія чакалі з’яўлення гэтага кірунку — хтосьці па працоўных пытаннях, хтосьці з турыстычнымі мэтамі. Мы рады адправіць сёння рэйс у Міжнародны аэрапорт Кальцова, які стаў пачаткам новага рэгулярных авіязносін паміж Екацярынбургам і Менскам, — адзначыў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія».

Авіякампанія будзе лётаць у Екацерынбург на самалёце Embraer 175. Паветранае судна дадзенага тыпу разлічана на 76 пасажыраў: 12 месцаў у бізнэс-класе і 64 месцы ў эканом-класе.

Звязда, 8 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/48/59208
Текущая дата: 16.11.2024