Ракета Electron не змагла вывесці на арбіту два спадарожніка дыстанцыйнага зандавання Зямлі амерыканскай кампаніі BlackSky.
У Rocket Lab заявілі, што праблема ўзнікла пасля запальвання сопла другой ступені. Міні-спадарожнікі вагой каля 60 кг павінны былі ўвайсці ў склад арбітальнай групоўкі. Старт лёгкай ракеты з разгонным блокам Kick Stage адбыўся са стартавай пляцоўкі кампаніі Rocket Lab на паўвостраве Махія ў Новай Зеландыі.
Місія стала 20-м палётам ракеты, 18 з якіх былі ўдалымі. У лістападзе 2020 года Electron стартавала на арбіту з 30 прыватнымі амерыканскімі, французскімі і Новазеландскі даследчымі міні-спадарожнікамі.
Звязда, 16 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/48/59287
Текущая дата: 16.11.2024