Да 14 узрасла колькасць ахвяр крушэння фунікулёра на поўначы Італіі. Стала вядома пра гібель дзіцяці ў адной з бальніц Турына. Урачы змагаюцца за жыццё яшчэ аднаго малыша.
Трагедыя адбылася на канатнай дарозе, якая злучае маляўнічыя месцы: горад Стрэза на беразе возера і альпійскую гару Матароне. Кабіна абвалілася, не даехаўшы сотні метраў да вяршыні. Галоўная версія здарэння: абарваўся трос.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на высокім схіле, у лясістай мясцовасці, і выратавальнікам было складана дабрацца да пацярпелых.
Спачуванні сем’ям загінулых выказаў прэм’ер-міністр Італіі Марыа Драгі.
Звязда, 24 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/48/59430
Текущая дата: 16.11.2024