Пра гэта паведамляе сайт авіякампаніі.
«У сувязі з рашэннем урадаў Фінляндыі і Чэхіі “Белавія” вымушана адмяніць усе рэйсы ў гэтыя краіны. У / з Фінляндыі палёты спыняюцца з 26 траўня па 29 кастрычніка 2021 года. Рэйсаў у Чэхію не будзе з 28 мая па 30 чэрвеня 2021 года», — гаворыцца ў паведамленні.
Пасажыры, у якіх набытыя авіябілеты ў названыя прамежкі часу, змогуць змяніць дату вылету або вярнуць іх поўны кошт без штрафаў. Гэта можна зрабіць на працягу 1 года з моманту набыцця для цалкам нявыкарыстаных білетаў і таксама на працягу года з моманту пачатку палёту для часткова выкарыстаных квіткоў. Звяртацца па гэтых пытаннях неабходна ў месцы набыцця авіябілетаў.
«Белавія» прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
Звязда, 26 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/48/59486
Текущая дата: 29.12.2024