Белорусский портал в Казахстане

Белавія была вымушана разгарнуць борт у Барселону



Паветранае судна вылецела з аэрапорта па раскладзе, паведамляе сайт кампаніі.

26 траўня авіякампанія павінна была выканаць рэгулярны рэйс В2869 па маршруце Мінск-Барселона-Мінск. На борце паветранага судна Embraer 195 знаходзіліся 54 пасажыры. У «Белавіі» былі ўсе дазволу на выкананне дадзенага палёту. 

Аднак, як высветлілася крыху пазней, за тры хвіліны да ўзлёту авіяцыйныя ўлады Францыі ў ручным рэжыме дэактывавалі план палёту дадзенага рэйса без апавяшчэння авіякампаніі. Пры наборы вышыні камандзіру была перададзена гэтая інфармацыя праз Упраўленне паветранага руху Польшчы. Спробы змяніць маршрут у паветры з Упраўленнем паветраным рухам Марсэля да станоўчага выніку не прывялі. Больш за тое, французскі дыспетчар спаслаўся на вуснае распараджэнне прэм`ер-міністра Францыі.

У кампаніі мяркуюць, што забарона на выкананне рэйсаў Мінск-Парыж, атрыманая раней ад авіяцыйных уладаў Францыі, першапачаткова не ўключала забарону на пралёт паветранай прасторы Францыі. Абноўленыю забарону «Белавія» атрымала сёння толькі ў 15:16. Да гэтага часу борт чакаў у паветры каля двух гадзін, пасля чаго вярнуўся ў Мінск.

Паўторная спроба ўзгаднення маршруту з Упраўленнем паветранага руху Марсэля таксама аказалася няўдалай, у тым ліку датычна палётаў па маршрутах, якія праходзяць над нейтральнымі водамі, што супярэчыць нормам Чыкагскай канвенцыі і Канвенцыі ААН па марскім праве.

Звязда, 26 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/48/59488
Текущая дата: 29.12.2024