Графік руху паяздоў на ўчастку Драгічын - Янаў-Палескі зменіцца з-за планавага рамонту чыгуначнага моста, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Адмяняецца бесперасадачная група вагонаў Гродна - Брэст - Гродна, якая курсіруе ў саставе паяздоў нумар 610/609-657/606-610/609 (адпраўленнем з Гродна 14 красавіка, з Брэста - 15 красавіка).
Поезд міжрэгіянальных ліній эканамкласа нумар 605 Полацк - Брэст (адпраўленнем з Полацка 14 красавіка) будзе рухацца да станцыі Янаў-Палескі, нумар 606 Брэст - Полацк (адпраўленнем з Брэста 15 красавіка) будзе курсаваць па маршруце Янаў-Палескі - Полацк.
Поезд міжрэгіянальных ліній эканамкласа нумар 657 Мінск - Брэст 15 красавіка будзе рухацца па дзеючым раскладзе да станцыі Баранавічы-Палескія і далей па ўчастку Баранавічы - Жабінка з прыбыццём у Жабінку ў 4.19 і ў Брэст у 4.50.
Таксама 15 красавіка частка паяздоў рэгіянальных ліній эканамкласа, якія курсуюць на ўчастку Брэст - Лунінец, будзе адменена, у астатніх будзе зменены маршрут руху. Падрабязная інфармацыя аб часовых змяненнях размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.
БЧ просіць пасажыраў улічваць названыя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе паяздоў можна даведацца на афіцыйным сайце магістралі, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/49/58854
Текущая дата: 16.11.2024