Кіраўнік «Раскосмасу» Юрый Барысаў пасля прызямлення экіпажа карабля «Саюз МС-24» расказаў журналістам аб перспектывах падрыхтоўкі новых беларускіх касманаўтаў.
«Мы размаўлялі з Прэзідэнтам Беларусі якраз пасля таго, як у нас была адмена. Ён, вядома, таксама непакоіўся. Я расказаў усе тэхнічныя падрабязнасці. Была ўпэўненасць, што ўсё будзе нармальна. Уласна, так і адбылося», — сказаў Юрый Барысаў.
Ён таксама адказаў на пытанне, ці пасадзейнічае «Раскосмас» у падрыхтоўцы новых беларускіх касманаўтаў: «Чаму ж не, пасадзейнічаем. У нас яшчэ дублёр ёсць. „Раскосмас“ пра Насцю не забыўся, мы памятаем сваіх падапечных».
Юрый Барысаў дадаў, што прызямленне прайшло штатна. «Усё было цудоўна, пасадка атрымалася мяккай. Лепшага чакаць было складана», — падкрэсліў кіраўнік «Раскосмасу».
Звязда, 6 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/5/73570
Текущая дата: 15.11.2024