Па заяве літоўскага боку, з 13.30 сумежныя кантрольныя службы аднавілі прыём транспартных сродкаў усіх відаў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Раней паступала інфармацыя аб прыпыненні афармлення транспарту ў літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») з-за ўзгарання адміністрацыйнага будынка мытных органаў Літвы, якое адбылося ноччу 18 красавіка. З 6.20 літоўскім бокам быў часова спынены пропуск грамадзян і транспартных сродкаў.
Звязда, 18 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/5/73739
Текущая дата: 26.11.2024