Белорусский портал в Казахстане

Звыш 1 930 фур сабралася ў чэргах на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза



Звыш 1 930 грузавікоў чакаюць выезду ў пунктах пропуску на межах з краінамі Еўрасаюза днём 25 красавіка. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Па стане на 12:00 найбольш сур`ёзныя заторы назіраюцца ў літоўскім кірунку: выезду чакаюць больш за 1 260 фур. З гэтага ліку ў «Каменным Логу» сабралася звыш 400 грузавікоў, у «Беняконях» і «Прывалцы» — па 370 у кожным пункце, у «Катлоўцы» — 90, у «Відзах» — 30.

На беларуска-латвійскай мяжы ў «Грыгораўшчыне» стаяць у чэргах звыш 100 фур, ва «Урбанах» — 170.

Выезду ў Польшчу чакаюць звыш 400 грузавых аўто: у «Казловічах» — 100, у «Брузгах» — 200, у «Бераставіцы» — 100.

Звязда, 25 красавіка 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/50/58939
Текущая дата: 29.12.2024