Белорусский портал в Казахстане

Сістэму разумных святлафораў запусцяць у Брэсце



У Брэсце запусцяць аўтаматызаваную сістэму кіравання дарожным рухам. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука.

Фактычна завершаны будаўніча-мантажныя работы на сямі скрыжаваннях з інтэнсіўным рухам. Размова ідзе аб участках на перакрыжаванні вул.Маскоўская - Гаўрылава, вул.Маскоўская - пр.Партызанскі, вул.Маскоўская - пр.Рэспублікі, вул.Маскоўская - Піянерская, Варшаўская шаша - вул.Кастрычніцкай рэвалюцыі, Варшаўская шаша - вул.Чырванасцяжная, Варшаўская шаша - вул.Махновіча. Там заменены святлафорныя калонкі, у праезную частку ўбудаваны датчыкі, якія перадаюць звесткі на спецыяльныя кантролеры.

"Акумулявацца ўся інфармацыя будзе ў Цэнтры кіравання скрыжаваннямі. Да канца зімы тут у анлайн-рэжыме будзе відаць уся святлафорная сетка горада. Са студзеня 2021 года з удзелам прадстаўнікоў ДАІ пачнём пуска-наладачныя работы па інтэграцыі старой сістэмы кіравання (працуе з 1960-х гадоў) з новай інтэлектуальнай", - напісаў старшыня гарвыканкама.

Чакаецца, што аўтаматызаваная сістэма поўнасцю пачне працаваць у другой палавіне лютага 2021 года. Яна будзе размяркоўваць транспартныя патокі і рэгуляваць работу святлафораў.

23 снежня 2020, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/52/57744
Текущая дата: 16.11.2024