Адпаведная пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый № 56 ад 8 снежня 2020 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі з 1 студзеня 2021 года можна будзе разлічыцца за праезд па платных аўтадарогах банкаўскімі картамі плацежнай сістэмы «Мир».
Плацежная сістэма «Мир» уключана ў пералік плацежных сістэм, банкаўскія карткі якіх выкарыстоўваюцца для збірання платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Беларусі. Раней у яго былі ўключаны Visa, MasterCard і БЕЛКАРТ.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года.
Звязда, 25 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/52/57788
Текущая дата: 16.11.2024