Усе станцыі метро ў Мінску адкрыты, паведамляе Telegram-канал метрапалітэна.
«У 16.10 усе станцыі адкрыты для пасажыраў. Метро працуе ў штатным рэжыме. Мінскі метрапалітэн просіць прабачэння пасажырам за дастаўленыя нязручнасці», — паведамляе прэс-служба сталічнай падземкі.
Сёння днём зачынялі станцыі «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Няміга», «Купалаўская», «Каменная горка», «Пятроўшчына», а таксама ўсе станцыі трэцяй лініі метро.
Акрамя гэтага, часова былі адмененыя прыпыначныя пункты па пр. Незалежнасці ад вул. Я. Купалы да п.п. «ст. м. Інстытут Культуры» ў абодвух напрамках. Зараз рух наземнага транспарту адноўлены.
Звязда, 22 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/53/57102
Текущая дата: 16.11.2024