Белорусский портал в Казахстане

У Мінску падаражэе праезд у грамадскім транспарце



У Мінску праезд у грамадскім транспарце падаражэе на 10 капеек, паведамляе Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

"Адна паездка ў аўтобусах, якія працуюць у звычайных рэгулярных зносінах, а таксама тралейбусах, трамваях і электробусах абыдзецца пасажырам 75 капеек. У сваю чаргу, купля талона ў вадзіцеля будзе каштаваць грамадзянам 80 капеек, а ў аўтобусах-экспрэсах - 90 і 95 капеек", - паведамляе канал.

Жэтон у метро абыдзецца на 80 капеек. А тарыф на праезд у прыгарадным транспарце павялічыцца на адну капейку.

Рашэнне Мінгарвыканкама ўступіць у сілу пасля яго апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Апошні раз праезд у грамадскім транспарце ў сталіцы даражэў у снежні мінулага года. Тады цана адной паездкі ўзрасла на 5 капеек.

2 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/53/57336
Текущая дата: 16.11.2024