Белорусский портал в Казахстане

Паштовыя аператары Беларусі, Расіі і Казахстана заключылі пагадненне аб транзіце міжнародных пасылак



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

РУП «Белпошта», АТ «Пошта Расіі» і АТ «Казпошта» заключылі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння і развіцця транзіту міжнародных паштовых адпраўленняў.

«Трохбаковае пагадненне прадугледжвае стварэнне лагістычных сэрвісаў па дастаўцы МПА паміж краінамі, распрацоўку і запуск прадуктаў для арганізацыі іх транзіту па напрамках Азія — Еўропа, Еўропа — краіны ЕАЭС і прылеглыя рынкі, ЗША — краіны ЕАЭС і іншыя. Акрамя таго, бакі маюць намер распрацаваць адзіныя тэхналогіі па апрацоўцы МПА і тарыфную палітыку ў галіне супрацоўніцтва», - распавялі ў Мінсувязі.

Дакумент быў падпісаны падчас першага Еўразійскага кангрэса.

Звязда, 5 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/53/57394
Текущая дата: 16.11.2024