Белорусский портал в Казахстане

МАЗ паставіць «Мінсктрансу» 330 аўтобусаў да канца года



ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» паставіць ДП «Мінсктранс» 330 аўтобусаў пры фінансавай падтрымцы ААТ «Прамагралізінг».

Аўтобусы пастаўляюцца па Указе № 146 ад 2 красавіка 2015 года «Аб фінансаванні закупцы сучаснай тэхнікі і абсталявання» на суму звыш 150 млн рублёў.

На сёння больш за 30 адзінак тэхнікі адпраўленыя лізінгаатрымальніку. Паставіць астатнюю частку пасажырскай тэхнікі маюць намер да канца бягучага года.

Звязда, 21 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/54/57125
Текущая дата: 16.11.2024