Белорусский портал в Казахстане

Пасля запуску трэцяй лініі метро буйных зменаў сеткі маршрутаў грамадскага транспарту ў Мінску не чакаецца



Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ГП «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксандра Капцюха.

Рэвалюцыйных змен у працы наземнага транспарту пры адкрыцці першага пускавога ўчастка трэцяй лініі метро не плануецца.

Гэты ўчастак размешчаны ў цэнтры горада, таму такіх карэкціровак, як у Каменнай Горцы ці Малінаўцы, не варта чакаць.

Звязда, 20 кастрычніка 2020


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/55/56477
Текущая дата: 16.11.2024