Белорусский портал в Казахстане

"Белінтэртранс" запускае новы мультымадальны кантэйнерны сэрвіс з Кітая ў Еўропу



Аб гэтым паведамілі ў "Белінтэртрансе".

Дзяржаўнае прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" пры ўдзеле "Белінтэртранс - Германія" і АТЛК ЕРА запускае новы рэгулярны мультымадальны сэрвіс па маршруце Алтынколь - Калінінград - Гамбург.

Новы сэрвіс дазволіць развіваць грузаперавозкі па маршруце Кітай - Еўропа.

Першыя пілотныя адпраўленні былі арганізаваны ў жніўні і верасні. Час руху грузаў з Чунцына ў Гамбург склаў да 14 сутак.

Як растлумачылі ў прэс-службе, сэрвіс перавозак па новым мультымадальным маршруце праз парты Калінінград і Гамбург дае магчымасць скараціць транзітны час за кошт сінхранізацыі руху паяздоў з цвёрдым графікам марской лініі.

Плануецца, што на пачатковым этапе з Кітая паязды будуць адпраўляцца да двух разоў у суткі. У далейшым частата курсавання паяздоў можа быць павялічана.

7 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/56/56371
Текущая дата: 16.11.2024