Беларуская чыгунка паводле аператыўных даных ў верасні 2020 года перавезла ў мясцовых зносінах парадку 3,15 млн тонаў грузаў або на 2% больш, чым у жніўні, паведамілі на сайце БЧ.
Асноўную наменклатуру грузаў склалі: будаўнічыя, лясныя, нафтавыя грузы, цэмент, цукровыя буракі, прамысловая сыравіна, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, а таксама лом чорных металаў.
Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў як унутры рэспублікі, так і за яе межамі, адзначылі ў прэс-службе БЧ.
Звязда, 7 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/56/56379
Текущая дата: 16.11.2024