Белорусский портал в Казахстане

Пастаўкі нафты ў Беларусь у верасні складуць 1,6 млн т



Аб гэтым паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

"Усяго ў Беларусь у верасні паставяць 1,606 млн т нафты, у тым ліку 1,45 млн т - з Расіі трубаправодным транспартам. Астатняе - танкерным і чыгуначным", - расказалі ў канцэрне.

Як паведамлялася, Беларусь чакае чарговую партыю нафты з Азербайджана. Танкер павінен прыбыць у порт Паўднёвы 2-4 верасня. Нафта паступіць на Мазырскі НПЗ.

1 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/57/55853
Текущая дата: 16.11.2024