Белорусский портал в Казахстане

Перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы у Казахстан за студзень-жнівень выраслі ў 1,6 раза



Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Аб`ём перавозак па Беларускай чыгунцы за студзень - жнівень гэтага года ў зносінах з Казахстанам павялічыўся ў 1,6 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў 3,4 млн т. 

Асноўную наменклатуру грузаў склалі каменны вугаль, нафта і нафтапрадукты, чорныя металы, збожжа, цукар і іншыя харчовыя тавары, будаўнічыя і лясныя грузы, а таксама папера і кокс.

"Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым узаемадзеянні з суб`ектамі гаспадарання Беларусі і развіцці экспартных паставак беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

23 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/57/56182
Текущая дата: 16.11.2024