Белорусский портал в Казахстане

У Беларусь не пусцілі 17 замежных журналістаў без акрэдытацыі



Пра гэта паведамілі на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэту.

18 жніўня ў пункце пропуску «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» 17 прадстаўнікам замежных СМІ адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь па прычыне адсутнасці акрэдытацыі для ажыццяўлення журналісцкай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны. 

«Нягледзячы на ​​тую акалічнасць, што замежнікі хавалі сапраўдныя мэты ўезду ў Беларусь, паведамляючы аб планах па наведванні розных славутасцяў, выяўленыя пасведчанні журналістаў розных тэлерадыёвяшчальных кампаній і прафесійная апаратура раскрывалі намеры апошніх па ажыццяўленню журналісцкай дзейнасці з парушэннем беларускага заканадаўства.

Асобна варта падкрэсліць нетыповую для замежнікаў схільнасць да перамяшчэння буйных сум наяўнай валюты, выяўленую ў некаторых карэспандэнтаў, які прадстаўляліся турыстамі» — адзначылі ў ДПК.

Прадстаўнікі ТРК «Deutsche Welle» і ТРК «Danmarks Radio», якія мелі акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў для працы на тэрыторыі Беларусі, не мелі праблем з перасячэннем мяжы.

Звязда, 19 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/58/55449
Текущая дата: 07.10.2024