Белорусский портал в Казахстане

У Мінску чатыры станцыі метро зачыненыя на ўваход і выхад



Станцыі метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «Плошча Перамогі» зачыненыя на ўваход і выхад з 12:45 23 жніўня.

Станцыі зачыненыя ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў. Цягнікі ідуць без прыпынку на іх.

Мінскі метрапалітэн просіць прабачэння за часовыя нязручнасці.

Звязда, 23 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/58/55576
Текущая дата: 07.10.2024