Следчыя Службы бяспекі Украіны ў Жытомірскай вобласці пачалі крымінальную справу па факце падрыву чыгуначнай каляіны, па якой рухаўся грузавы цягнік па маршруце Барбары-Карасцень, паведамляе СБУ.
На перагоне Сакорыкі-Бехі адбыўся выбух падчас руху цягніка, які перавозіў з Беларусі 64 вагоны з бензінам і дызельным палівам, у выніку чаго рэйкі былі дэфармаваны і пашкоджаны шпалы чыгункі. Пацярпелых няма.
Абставіны злачынства высвятляюць следчыя. Заведзена крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 258 (тэрарыстычны акт) Крымінальнага кодэкса Украіны.
Звязда, 1 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/58/55833
Текущая дата: 16.11.2024