Белорусский портал в Казахстане

Кіроўца аўтобуса, які пацярпеў увечары 10 жніўня, знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі



На вул. Прытыцкага каля станцыі метро «Пушкінская» ўвечары 10 жніўня пацярпеў кіроўца аўтобуса маршруту № 163. Пра яго стан распавялі ў прэс-службе ДП «Мінсктранс».

Па словах спецыялістаў, у дадзены момант супрацоўнік прадпрыемства знаходзіцца ў адной з бальніц горада ў аддзяленні нейрахірургіі. Ён ляжыць у агульнай палаце.

- Па апошніх дадзеных, яго стан здавальняючы, - удакладнілі ў «Мінсктрансе».

Адміністрацыя філіяла, у якім працуе пацярпелы кіроўца, аказвае яму неабходную дапамогу.

Звязда, 11 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/59/55221
Текущая дата: 07.10.2024