Грузія чарговы раз падоўжыла забарону на рэгулярныя авіязносіны. Аб гэтым паведамляе грузінскае інфармацыйнае агенцтва Black Sea Press.
"Абмежаванне на ажыццяўленне рэгулярных міжнародных паветраных перавозак прадоўжана і дзейнічае да 30 верасня 2020 года", - сказана ў паведамленні грузінскага Агенцтва грамадзянскай авіяцыі.
Грузія з сакавіка спыніла рэгулярныя мiжнародныя авіязносіны з-за пандэміі каранавіруса. Урад краіны абяцаў пачаць прыём міжнародных падарожнікаў з 1 ліпеня, аднак пазней было заяўлена, што з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце адкрыццё рэгулярных міжнародных палётаў адкладаецца да 1 жніўня. Затым гэты тэрмін быў падоўжаны да 1 верасня, а цяпер - да 1 кастрычніка. Прычынай чарговай адтэрміноўкі аднаўлення палётаў урад Грузіі называе пагрозу распаўсюджвання каранавіруса і клопат пра здароўе грамадзян.
Абмежаванні на палёты не датычацца толькі трох напрамкаў - са жніўня ў Тбілісі лятаюць рэйсы з Парыжа, Мюнхена і Рыгі, таксама пасажыры змогуць адправіцца ў гэтыя гарады са сталіцы Грузіі.
Грузія ўваходзіць у спіс дзяржаў, для якіх Еўрасаюз адкрыў свае граніцы з 1 ліпеня. Аднак грузінскі ўрад упускае ў краіну грамадзян толькі пяці дзяржаў - членаў ЕС: Германіі, Францыі, Латвіі, Літвы і Эстоніі. Пры гэтым усе прыбываючыя ў краіну з-за мяжы грамадзяне Грузіі, у тым ліку і з вышэйпералічаных дзяржаў, павінны быць змешчаны на абавязковы двухтыднёвы каранцін.
Паводле апошніх даных, у Грузіі выяўлены 1341 выпадак заражэння COVID-19, з моманту ўспышкі памерлі 17 чалавек.
17 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/59/55397
Текущая дата: 16.11.2024