У Мінску 11 жніўня ў раёне станцыі метро «Каменная горка» экіпаж спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» знаходзіўся на службе па забеспячэнні дарожнай бяспекі і аховы грамадскага парадку, паведамляе МУС.
На дарогу перыядычна выходзілі грамадзяне, ствараючы рэальную пагрозу бяспецы і перашкаджаючы руху. Інспектары папярэджвалі іх праз гукавую прыладу, пераконвалі пакінуць праезную частку і вярнуцца на тратуар.
Раптам справа выскачыў малады чалавек і кінуў у лабавое шкло камень, які пашкодзіў шкло і відэарэгістратар.
Супрацоўнікі ДАІ не пацярпелі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/59/55436
Текущая дата: 16.11.2024