Пра гэта паведамілі на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэту.
18 жніўня ў пункце пропуску «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» 17 прадстаўнікам замежных СМІ адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь па прычыне адсутнасці акрэдытацыі для ажыццяўлення журналісцкай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны.
«Нягледзячы на тую акалічнасць, што замежнікі хавалі сапраўдныя мэты ўезду ў Беларусь, паведамляючы аб планах па наведванні розных славутасцяў, выяўленыя пасведчанні журналістаў розных тэлерадыёвяшчальных кампаній і прафесійная апаратура раскрывалі намеры апошніх па ажыццяўленню журналісцкай дзейнасці з парушэннем беларускага заканадаўства.
Асобна варта падкрэсліць нетыповую для замежнікаў схільнасць да перамяшчэння буйных сум наяўнай валюты, выяўленую ў некаторых карэспандэнтаў, які прадстаўляліся турыстамі» — адзначылі ў ДПК.
Прадстаўнікі ТРК «Deutsche Welle» і ТРК «Danmarks Radio», якія мелі акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў для працы на тэрыторыі Беларусі, не мелі праблем з перасячэннем мяжы.
Звязда, 19 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/59/55449
Текущая дата: 16.11.2024