Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» з 1 жніўня змяняе ўмовы куплі дадатковага багажу



Авіякампанія «Белавія» з 1 жніўня змяняе ўмовы куплі дадатковага багажу на рэгулярных рэйсах, гаворыцца на старонцы перавозчыка ў Facebook.

Пры куплі дадатковага багажу анлайн адначасова з білетам па тарыфах Promo і Light кошт складае 25 еўра за першае месца багажу і 40 еўра за кожнае наступнае.

Калі купляць анлайн пасля набыцця білета, то кошт першага і кожнага наступнага месца складае 40 еўра для ўсіх тарыфаў.
У офісах па продажы авіябілетаў і на стойках рэгістрацыі кошт дадатковага багажу — 50 еўра.

Аформіць паслугу анлайн можна не пазней як за 2 гадзіны да вылету.

Па 1 жніўня багаж можна купіць па старых правілах.

Перад купляй паслугі «Белавія» рэкамендуе больш падрабязна азнаёміцца з новымі ўмовамі на сайце авіякампаніі.

Звязда, 25 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/60/54807
Текущая дата: 07.10.2024