Авіякампанія "Белавія" аднаўляе рэйсы ў Варшаву і Талін, паведамляе перавозчык на старонцы ў Facebook.
Штодзённае выкананне рэйсаў у Варшаву зноў пачынаецца з 29 ліпеня.
Палёты ў Талін пачнуцца з 1 жніўня. З 1 па 15 жніўня рэйсы будуць два разы на тыдзень (аўторак/субота). У далейшым "Белавія" плануе павялічыць колькасць рэйсаў.
У авіякампаніі звярнулі ўвагу, што ў Польшчы і Эстоніі дзейнічаюць абмежаванні адносна ўезду, з якімі варта азнаёміцца перад палётам.
29 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
29 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/60/54907
Текущая дата: 16.11.2024