Белорусский портал в Казахстане

СК: Аўтамабілі, якія блакуюць транспарт, будуць канфіскоўвацца ва ўладальнікаў



Аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца для блакавання транспарту, з’яўляюцца прыладамі злачынства. У сувязі з гэтым аўтамабілі будуць канфіскоўвацца ва ўладальнікаў і прызнавацца рэчавым доказам, паведамляе СК.

Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.310 Крымінальнага кодэкса ў сувязі з наўмыснай блакіроўкай транспартных камунікацый ува Фрунзенскім раёне сталіцы ўчора ўвечары.

Высветлена, што на ўчастку аўтадарогі па вуліцы Прытыцкага і праспекце Пушкіна былі створаны перашкоды для руху транспарту, што прывяло да поўнага яго спынення і прыцягнула нанясенне ўрону камунальным прадпрыемствам у асабліва буйным памеры.

СК адзначае, што стварэнне перашкод, устаноўка барыкад і выкарыстанне іншых інструментаў для блакавання нармальнай працы камунікацый усіх відаў транспарту забаронены і могуць пацягнуць за сабой не толькі адміністратыўную, але і крымінальную адказнасць

Звязда, 11 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/60/55230
Текущая дата: 16.11.2024