Авіякампанія «Белавія» прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках, гаворыцца на сайце авіяперавозчыка.
Прыпыненне палётаў прадоўжана па наступных напрамках: Варшава — па 14 ліпеня; Вена, Вільнюс, Рыга, Талін — па 15 ліпеня; усе пункты Казахстана, Расіі, Грузіі, а таксама Ташкент — па 31 ліпеня.
Вярнуць грошы або змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна да 31 снежня.
Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтых пытаннях можна ў любы час да канца бягучага года. Не трэба рабіць гэта адразу цяпер, усе даныя білетаў захаваны ў сістэме, таму да авіяперавозчыка можна звярнуцца і пасля плануемай даты палёту, назваўшы нумар білета.
Змяніць дату вылету можна толькі адзін раз.
Звязда, 5 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/62/54441
Текущая дата: 16.11.2024