Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне аб адкрыцці пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю і Расіяй. У прыватнасці, будуць адноўлены пешаходныя і аўтамабільныя зносіны ў пунктах пропуску "Дольск" і "Вільча".
Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні ўрада 17 чэрвеня.
"Праект акта распрацаваны з мэтай аднаўлення пешаходных зносін у пунктах пропуску на дзяржаўнай граніцы з Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у сувязі з паступовым аслабленнем каранцінных мерапрыемстваў ва Украіне і пешаходнага руху для грамадзян Украіны і руху аўтамабільнага транспарту ў пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу для аўтамабільнага транспарту "Дольск" і "Вільча", - далажыў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, якога цытуе УНН.
Як паведамлялася, Кабінет міністраў 13 сакавіка прыняў рашэнне аб увядзенні каранціну ва Украіне, у сувязі з чым былі закрыты пункты пропуску на граніцы, у тым ліку з Беларуссю і Расіяй.
17 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
17 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/63/54152
Текущая дата: 16.11.2024