Мінскія мытнікі пры даглядзе грузавога адсека аўтацягніка SCANIA сербскага перавозчыка выявілі двух грамадзян, якія схаваліся ў ім, гаворыцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Грузавы транспартны сродак прыбыў з Сербіі для афармлення ў зону мытнага кантролю ПМА "Белкультгандаль".
Паводле таварасуправаджальных дакументаў у фуры знаходзілася партыя кардона, але па факце сярод тавару схаваліся яшчэ два маладыя чалавекі 2004 года нараджэння.
Пры сабе ў грамадзян, як мяркуецца Афганістана, не было ніякіх дакументаў.
Мытнікі аператыўна выклікалі супрацоўнікаў Мінскага РУУС, якім і перадалі двух маладых людзей. У цяперашні час маладыя людзі знаходзяцца ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Мінскага раёна.
Звязда, 28 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/64/53755
Текущая дата: 16.11.2024