Ананімнае паведамленне пра "мініраванне" прыйшло на электронную пошту аэрапорта Дамадзедава, таксама "замінаваныя" ўсе станцыі маскоўскага метро, радзільні і інфекцыйныя бальніцы, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах.
"Паступілі паведамленні аб "мініраванні" ўсіх станцый Маскоўскага метрапалітэна, інфекцыйных бальніц, радзільняў і аэрапорта Дамадзедава" - распавёў суразмоўца агенцтва.
"Эвакуацыя не праводзіцца. Спецыялісты правяраюць паведамленні", - дадаў ён.
Звязда, 16 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/65/53529
Текущая дата: 16.11.2024