На сайце Пінскага гарвыканкама з`явіўся зварот ад дзяржаўных органаў санітарнага кантролю.
У ім утрымліваецца просьба не наведваць без крайняй неабходнасці месцы масавага знаходжання людзей, у перадсвяточныя і святочныя дні не выязджаць за межы горада, асабліва ў Лунінецкі раён.
Дадаткова для кантролю за перавозкай пасажыраў на ўездах у Пінск будуць дзяжурыць экіпажы ДАІ з медыцынскімі работнікамі, мэтай якіх будзе з`яўляцца праверка стану здароўя пасажыраў і прадухіленне перамяшчэння кантактаў 1-га і 2-га узроўняў, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі.
Звязда, 16 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/67/52810
Текущая дата: 16.11.2024