Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 14 красавіка 2020 года нумар 29 афіцыйна апублікавана 23 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як растлумачылі ў МАРГ, тарыфы на транспартоўку нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па маршрутным напрамку Адамова Застава - Мазыр - Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод устаноўлены "ў мэтах магчымасці ажыццяўлення транспартоўкі нафты з тэрыторыі Польшчы".
Згодна з пастановай тарыф на прапампоўку ўстаноўлены ў памеры Br8,58 за адну тону нафты нета без ПДВ.
23 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
23 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/67/53018
Текущая дата: 16.11.2024