Белорусский портал в Казахстане

Штодня ў Мінску дэзінфікуюць каля 250 аўтамабіляў хуткай дапамогі



Штодня ў Мінску дэзінфікуюць парадку 250 аўтамабіляў хуткай дапамогі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У гарадскім цэнтры дэзінфекцыі і стэрылізацыі ўжо апрацавана больш 7 тыс. машын. Акрамя аўтамабіляў хуткай дапамогі, поўную санапрацоўку праходзяць аўтамабілі, якія дастаўляюць медперсанал на працу і дадому, а таксама машыны прыватных асоб, якія перавозілі людзей з інфекцыйным захворваннем.

Апрацоўваюць медыцынскі транспарт 3 брыгады (6 чалавек). Змена для кожнай доўжыцца 12 гадзін. Дэзінфекцыя вядзецца з дапамогай гідрапультаў і генератараў-аэразоляў BURE. Імі абеззаражваюць дзверы аўтамабіля і салон. Працэдура доўжыцца 3-5 хвілін. Пасля гэтага вытрымліваецца экспазіцыя (час, за які антысептычны або дэзінфікуючы сродак знішчыць хваробатворныя мікраарганізмы) не больш за 30 хвілін.

Гарадскія паліклінікі дэзінфікуюць таксама. Санапрацоўку ўстаноў праводзяць ноччу. За змену брыгада з 2 чалавек абеззаражвае больш за 10 тыс. кв.метраў. А гэта 6-7 паліклінік.

Акцэнт робіцца на месцы агульнага карыстання - калідоры, ліфты, лесвічныя пралёты, ліфты, санвузлы, а таксама на тэрапеўтычныя аддзяленні, інфекцыйны кабінет, рэгістратуру.

Апрацоўваецца медустанова не радзей аднаго разу ў 10 дзён.

Звязда, 6 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/67/53319
Текущая дата: 28.12.2024