Пра гэта паведаміў прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка.
"У Клайпеду апоўдні прыбыў танкер з нарвежскай нафтай. Сёння стане пад разгрузку", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
Як паведамлялася, у студзені гэтага года Беларусь купіла першую партыю нарвежскай нафты (80 тыс. т) з перавалкай у Клайпедскім порце для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан". У сакавіку ў порт Клайпеды для Беларусі прыйшлі яшчэ чатыры танкеры з нафтай ад трэйдараў. Яна была дастаўлена з Літвы ў Беларусь па чыгунцы.
Акрамя таго, у сакавіку дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar адправіла ў Беларусь тры танкеры нафты (парадку 250 тыс. т). Яна была дастаўлена ў порт Адэсы і затым прапампаваная трубаправодным транспартам на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.
Звязда, 13 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/68/52751
Текущая дата: 16.11.2024