На кантрольна-прапускным пункце "Тэмір-баба", на мяжы Казахстана і Туркменістана, сабралася 79 грузавых аўтамабіляў, у асноўным, з беларускімі і расійскімі дзяржнумарамі.
Усе фуры накіроўваліся ў Туркменістан, але ўжо каля 10 дзён не могуць перасекчы мяжу праз закрыццё КПП туркменскім бокам.
"Патрабуецца дапамога з прадуктамі і вадой. У пустыні без умоваў: няма вады, прадукты на зыходзе. Пазаўчора памёр наш [беларускі] кіроўца ў сваёй кабіне, ежа канчаецца, вада на зыходзе" , - гаворыцца ў паведамленні, атрыманым turkmen.news.

Інфармацыю аб гібелі кіроўцы з Беларусі рэдакцыі turkmen.news па тэлефоне пацвердзілі і на мытным пасту "Тэмір-баба". Аб прычынах смерці не паведамляецца. Крыніца удакладніла, што 59 грузавікоў застаюцца на вуліцы, а 20 машын ужо прайшлі афармленне, але іх усё роўна ў Туркменістан не прапускаюць.
Па дадзеных крыніцы ў Балканскім вілаяце, у Гарабагазе (былы Бекдаш) на трасе, якая вядзе ад мяжы ў глыб краіны, устанаўліваюць палаткі для кіроўцаў з Беларусі і Расіі для праходжання 14-дзённага карантыну.
Звязда, 30 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/69/52332
Текущая дата: 16.11.2024