Аб гэтым паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
"У выніку пандэміі каранавіруса многія краіны ўводзяць абмежавальныя меры на перамяшчэнне грамадзян, у тым ліку паветраным транспартам. У такіх выпадках пытанні вяртання грамадзян на радзіму вырашаюцца на дзяржаўным узроўні. Расійскі бок аплаціць вяртанне беларусаў з Дэлі ў Мінск на борце самалёта "Белавія", - сказаў пасол.
Ён удакладніў, што спецыяльным рэйсам у Беларусь павінны вярнуцца 107 чалавек. Цяпер афармляюцца электронныя білеты. "Белавія" запытала неабходныя дазволы на пралёт над тэрыторыяй шэрага дзяржаў. Застаецца дачакацца дазволу індыйскіх авіяцыйных улад.
Вылет з Дэлі запланаваны на 14.00 5 красавіка.
Паводле слоў пасла, сітуацыя з каранавірусам прымусіла многіх людзей, якія апынуліся далёка ад дому, прыкладаць намаганні, каб вярнуцца на радзіму. Гэта датычыцца і расійскіх грамадзян, якія былі на адпачынку, па службовых або асабістых справах у дзясятках краін па ўсім свеце. Меры, якія прыняла Расія для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, сталі ў многім прычынай таго, што частка грамадзян, якія, магчыма, і не планавалі так хутка вяртацца, прыбылі дадому, каб выканаць патрабаванні ўлад.
Як растлумачыў Дзмітрый Мезенцаў, частка грамадзян Беларусі не змагла скарыстацца паслугамі расійскіх авіяперавозчыкаў, таму што часам і месцаў не хапала або здараўся форс-мажор ва ўзаемадзеянні з тураператарамі.
"Гатоўнасць расійскага боку падтрымліваць запыты беларускіх партнёраў, калег абавязкова знаходзіць рэакцыю ў адказ з беларускага боку", - адзначыў расійскі дыпламат.
4 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
4 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/69/52447
Текущая дата: 28.12.2024