Самалёт з засеўшымі ва Ўнукаве беларусамі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Грамадзяне Беларусі, якія прыляцелі з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна ў Маскву, былі дастаўлены ў Мінск бортам авіякампаніі "Белавія". Чартарным рэйсам на радзіму змаглі вярнуцца 114 пасажыраў і адно дзіця да двух гадоў. "Авіякампанія "Белавія" выконвала чартарны рэйс па заказе турыстычнай кампаніі "Анекс тур", каб транспартаваць турыстаў з аэрапорта Ўнукава ў Мінск", - расказала начальнік аддзела рэкламы і камунікацый "Белавія" Вольга Герасенка.
Паводле яе слоў, "Белавія" ўважліва сочыць за сітуацыяй, у якую трапілі беларускія турысты. "У краінах, дзе ёсць паветраныя авіязносіны, авіякампанія прадаўжае лятаць і арганізоўваць рэйсы, каб беларусы маглі вярнуцца ў Мінск. На гэты час "Белавія" арганізавала тры дадатковыя чартарныя рэйсы па маршруце Мінск - Баку, каб грамадзяне Азербайджана маглі вярнуцца ў Баку і, адпаведна, грамадзяне Беларусі маглі прыляцець у Мінск. Таксама сумесна з турыстычнымі аператарамі мы робім усё магчымае для таго, каб па ўзгодненым графіку вярнуць турыстаў з Егіпта дадому", - адзначыла начальнік аддзела.
Усе беларускія турысты, якія прыляцелі сёння, прайшлі неабходны медыцынскі агляд на борце і цеплавізійны кантроль у зоне прылёту.
Расія з 18 сакавіка з-за распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 забараніла ўезд на сваю тэрыторыю замежным грамадзянам, у тым ліку грамадзянам Беларусі. Пры гэтым пакінула магчымасць транзіту праз маскоўскія аэрапорты Шарамецева і Дамадзедава з умовай, што грамадзяне не будуць пакідаць транзітную зону і вылецяць у Беларусь на працягу 24 гадзін. Аднак большасць расійскіх рэйсаў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна прыбываюць у маскоўскі аэрапорт Унукава, дзе цяпер няма прамых рэйсаў у Мінск.
20 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
20 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/70/52127
Текущая дата: 16.11.2024