Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Беларусі з`явіцца магчымасць аплачваць карыстанне платнымі дарогамі за пэўны перыяд часу. Гэта прадугледжана ўказам нумар 108, які 24 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення работы сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах.
Згодна з указам, з 15 снежня 2020 года ва ўладальнікаў транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т з`явіцца магчымасць аплаціць праезд па платных дарогах за пэўны перыяд. Цяпер плата спаганяецца з разліку пройдзенага кіламетражу.
Для аплаты за перыяд часу трэба будзе набыць электронную віньетку. Купіць яе можна будзе як у любым пункце абслугоўвання BelToll, так і аддалена на афіцыйным сайце аператара сістэмы электроннага збору платы за праезд www.beltoll.by.
Указам таксама прадугледжана магчымасць унясення платы па разавым тарыфе ў выпадку неаплаты або няпоўнай аплаты праезду па платнай аўтамабільнай дарозе на працягу дзвюх гадзін з моманту фіксацыі парушэння. Пры гэтым аплата праезду па разавым тарыфе выключае спагнанне платы за праезд у павялічаным памеры.
24 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
24 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/70/52216
Текущая дата: 16.11.2024