Прэм`ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін даручыў з-за пандэміі каранавіруса абмежаваць рух праз расійскую мяжу.
Гаворка ідзе пра аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змяшаныя пункты пропуску праз мяжу, а таксама праз сухапутны ўчастак расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Абмежаванне ўступіць у сілу з 0:00 30 сакавіка.
Забарона не тычыцца дыпламатаў і членаў іх сем`яў, фельд`егераў і кур`ераў дыпламатычнай сувязі, а таксама членаў афіцыйных дэлегацый, якія выязджаюць з краіны.
Працягнуць прапускаць праз мяжу расіян - кіроўцаў грузавых аўтамабіляў міжнародных зносін, членаў экіпажаў рачных судоў, цягніковыя і лакаматыўныя брыгады міжнародных чыгуначных зносін.
У Расіі агульная колькасць выпадкаў каранавіруса дасягнула 1264 (817 з іх - у Маскве), 49 чалавек паправіліся, чацвёра памерлі.
Звязда, 28 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/70/52262
Текущая дата: 27.12.2024