Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай Чыгункі.
У сувязі з сітуацыяй, якая выклікана каранавірусам COVID-19, Польшча спыняе міжнародныя чыгуначныя зносіны. На падставе гэтага факту чыгуначная адміністрацыя Польшчы апавясціла аб часовым прыпыненні курсавання цягнікоў беларускага фарміравання.
Адмяняюцца і часова курсаваць не будуць:
* цягнікі № 126/125 і 128/127 Брэст-Варшава-Брэст адпраўленнем з Варшавы і Брэста з 15 сакавіка;
* цягнік № 304/303 Кракаў-Гродна адпраўленнем з Кракава і Гродна з 15 сакавіка;
* цягнікі №119/120, 121/122 і 123/124 Брэст-Цярэспаль-Брэст адпраўленнем з Брэста і Цярэспаля з 15 сакавіка.
Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў).
Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.
Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.
Аб аднаўленні руху цягнікоў і бесперасадачных вагонаў будзе абвешчана дадаткова.
Звязда, 14 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/71/52016
Текущая дата: 16.11.2024