Увядзенне шэрагам краін свету жорсткіх абмежавальных мер па ўезду замежнікаў справакавала складаную сітуацыю з вяртаннем на Радзіму грамадзян Беларусі, якія едуць транзітам, адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
З моманту пачатку вострай фазы па стане на сённяшні дзень МЗС і беларускімі замежнымі ўстановамі аказаны рознапланавае садзейнічанне з вяртаннем дадому больш за 1 700 грамадзянам нашай краіны. Гэтая лічба не ўлічвае шматлікія звароты па лініі пасольстваў Беларусі ў Расіі і ва Украіне. Толькі за сераду, апроч іншага, удалося забяспечыць вяртанне з тэрыторыі Літвы групы, якая складалася больш чым з 400 беларускіх дзяцей і суправаджаючых іх дарослых, якія праходзілі рэабілітацыю ў санаторыі «Друскінінкай». На асаблівым кантролі знаходзіцца сітуацыя з вяртаннем групы беларускіх грамадзян з санаторыя ў Юрмале. Гаворка ідзе пра 136 беларускіх дзяцей і суправаджаючых іх асобах.
У бліжэйшым фокусе ўвагі беларускіх дыпмісій знаходзіцца яшчэ парадку 1200 беларускіх грамадзян. Гэта не колькасць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, а ацэначная колькасць тых, каму садзейнічанне можа спатрэбіцца ў бліжэйшы час.
Яшчэ каля 1100 грамадзян Беларусі знаходзяцца за мяжой па лініі толькі беларускіх турыстычных аператараў, у тым ліку ў далёкіх краінах. Вялікая колькасць нашых суайчыннікаў знаходзіцца ў Егіпце.
Сітуацыя застаецца складанай, разам з тым крытычных момантаў, звязаных з пагрозай жыццю грамадзян, на сённяшні дзень не адзначана. Праца вядзецца ў шчыльным кантакце з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі Беларусі, ажыццяўляецца шчыльнае ўзаемадзеянне з ААТ «Белавія».
Разгорнутая афіцыйная інфармацыя па дэталёваму парадку транзітнага пропуску грамадзянаў Беларусі праз паветраныя пункты пропуску на тэрыторыі Расіі ў МЗС да цяперашняга моманту не паступала. Працягваецца праца над пошукам варыянтаў вырашэння сітуацыі, звязанай з адмовай расійскіх авіяліній ўзяць на борт беларускіх турыстаў з Гоа і Шры-Ланкі.
У гэтай сувязі ведамства настойліва раіць устрымацца ў дадзены перыяд ад замежных паездак.
Звязда, 19 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/72/52103
Текущая дата: 27.12.2024