Японская аўтамабільная карпарацыя Toyota зацікаўлена ў вытворчасці лятаючых таксі. Для гэтага яна ўкладзе $394 млн у амерыканскую кампанію Joby Aviation.
"Паветраныя перавозкі былі доўгатэрміновай мэтай Toyota. Пакуль мы прадаўжаем нашу работу ў аўтамабільным бізнесе, цяперашняе пагадненне дае нам магчымасць накіраваць погляд у неба. Мы маем намер вырашаць задачу авіяперавозак разам з Joby і развіць патэнцыял для пераўтварэнняў у сферы транспарту", - адзначыў прэзідэнт Toyota Акіа Таеда.
Абедзве кампаніі зацікаўлены ў масавай вытворчасці лятаючых таксі. Для гэтага яны будуць сумесна развіваць тэхналогіі і з улікам гэтага выбудоўваць планы для супрацоўніцтва ў далейшым. У перспектыве пад іх кіраўніцтвам можа быць распрацаваны прататып лятаючага таксі.
Кампанія Joby Aviation распрацоўвае 12-ротарнае таксі. Раней ёю была створана мадэль S4 з шасцю ротарамі і электрычным рухавіком. Новы транспартны сродак можа перавозіць чатырох пасажыраў на адлегласць каля 200 км.
16 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
16 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/73/51304
Текущая дата: 16.11.2024