Белорусский портал в Казахстане

У Латвіі заявілі, што маюць інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту ў Беларусь



Латвія мае тэхнічную магчымасць і неабходную інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту праз свае парты ў Беларусь, паведаміў міністр зносін Латвіі Таліс Лінкайтс.

- Мы маем усю неабходную інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту праз Латвію ў Беларусь і назад, у абодвух напрамках. Ёсць такая тэхнічная магчымасць, проста трэба агаварыць магчымасці, - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, калі ў Беларусі ёсць такая неабходнасць, латвійскі бок "заўсёды рады прапанаваць свае паслугі".

Як паведамляе АНТ, ужо зараз Рыга цалкам адкрыта кажа, што гатовая зрабіць Мінску пэўныя прапановы па транзіце. І тычацца яны перагляду тарыфаў. Калі Прэзідэнт Беларусі прыедзе ў Рыгу і захоча ўбачыць, да прыкладу, Рыжскі порт, то яму гатовыя паказаць і сховішчы для калійных угнаенняў, і рэзервуары для нафты.

Інфраструктурна і геапалітычна Латвія гатова да любых паваротаў.

Звязда, 19 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/74/51371
Текущая дата: 27.12.2024